M2 Browning

M2 Browning
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Кулямёт
Краіна: ЗША
Гады эксплуатацыі: З 1921 года
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Дж.Браўнінг
Серыйны выпуск: З 1921 года
Усяго выраблена: Больш 3 000 000 адз.
Выраблялася: FN Herstal, Manroy, Pindad, U.S. Ordnance, S&T Dynamics, General Dynamics, Colt Manufacturing Company.
Характарыстыкі
Маса, кг: 38,22 кг (58,6 кг на станке)
Даўжыня, мм: 1653 мм
Даўжыня ствала, мм: 1143 мм
Патроны: 12,7×99 мм НАТО
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 2000 м
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 800—895 м/с

M2 Browning (Кулямёт М2, або кулямёт Браўнінг калібра .50, неафіцыйна «Ma Deuce» [1]) — буйнакаліберны кулямёт, распрацаваны Джонам Браўнінгам у канцы Першай сусветнай вайны. Падобны да больш ранняга кулямёта Browning M1919, які выкарыстоўваў патрон .30-06, M2 выкарыстоўвае больш доўгі і больш магутны патрон .50 BMG (12,7 мм).

Кулямёт эфектыўны супраць пяхоты, небраняваных або лёгкабраніраваных машын і катэраў, лёгкіх умацаванняў і нізкалятаючых самалётаў.

Кулямёт шырока выкарыстоўваўся ў якасці аўтамабільнага ўзбраення і для ўзбраення самалётаў у ЗША з 1930-х гадоў. Ён актыўна выкарыстоўваўся падчас Другой сусветнай вайны, Карэйскай вайны, В’етнамскай вайны, Фалклендскай вайны, Савецка-афганскай вайны, Вайны ў Персідскім заліве, Вайны ў Іраку і вайны ў Афганістане. Гэта асноўны буйнакаліберны кулямёт у краінах НАТА, які таксама выкарыстоўваўся шматлікімі іншымі краінамі.

Узброеныя сілы ЗША выкарыстоўвалі Browning M2 даўжэй, чым любую іншую агнястрэльную зброю, за выключэннем пісталета M1911 (які таксама быў распрацаваны Джонам Браўнінгам).

  1. 24th MEU ACE 'lock and load' Ma Deuce: photo essay (англ.). 24th Marine Expeditionary Unit. Праверана 31 мая 2022.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search